Официальное наименование:
Государственное учреждение образования
"Детский сад № 114 г.Гомеля"
Тип учреждения:
Учреждение дошкольного образования /
Установа дашкольнай адукацыі
Населенный пункт: Гомель
Адрес: 246032, улица Юбилейная , д.2а
Телефоны:
8 0232 35 10 33 (кабинет заведующего)
8 0232  35-10 45
E-mail: detsad114@jdroo.by

 

Меню

Каля́ды (састарэлае дыялектнае роздвяны́е свята́[1], калядныя святкі, калядныя нядзелі[2]) — народнае зімовае свята дахрысціянскага паходжання. Працягваюцца дванаццаць дзён з 24 снежня (6 студзеня) па 6 (19) студзеня — з Каляды да Вадохрышча.

У гадавым коле народных земляробчых абрадаў і свят займала 1-е месца. З усталяваннем хрысціянства прымеркавана да рэлігійных свят Нараджэнне Хрыстова і Хрышчэнне Гасподняе. На Беларусі хрысціянская абраднасць святкавання Каляд шчыльна пераплецена з народнымі святочнымі звычаямі.

Для Каляд характэрны тры абрадавыя вячэры (куцці): посная (вялікая) спраўляецца перад 1-м святочным днём, багатая (тоўстая, шчодрая) з мяснымі стравамі — у Шчодры вечар (вечар перад Новым годам), посная (галодная, вадзяная) — перад Вадохрышчам. Наладжваліся калядаванне, варажба, шматлікія забавы, гульні; спявалі калядныя песні.

footer